БЕЛ Ł РУС

Масквічка выявіла Wi-Fi з назвай «Слава Украіне». Прыехала паліцыя

24.07.2022 / 14:40

Nashaniva.com

У Маскве жанчына паскардзілася ў паліцыю, што нехта з яе суседзяў назваў свой Wi-Fi «Слава Украіне». Пра гэта паведамляе Mash.

Паводле тэлеграм-канала, у дзяжурную частку звярнулася жыхарка шматпавярховіка ў Бутырскім раёне. Масквічка злавіла слабы сігнал бесправаднога інтэрнэту ў сваёй кватэры і запатрабавала знайсці «парушальніка».

На месца прыехалі паліцэйскія і пераканаліся, што Wi-Fi з назвай «Слава Украіне» насамрэч існуе. Адкуль ідзе сігнал, высветліць пакуль што не ўдалося. Але праверка ўсё яшчэ працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула