Відавочцы паведамляюць пра падобныя да аўтаматнай страляніны гукі ў Мінску
Раніцай 24 ліпеня ў рэдакцыю «Анлайнера» звярнулася некалькі чытачоў з трывожнымі паведамленнямі: нібыта ў раёне «Мінск-Свет» былі чутныя гукі, падобныя да выстралаў.
Па словах мясцовых жыхароў, на навальніцу або іншыя з'явы надвор'я гукі відавочна не былі падобныя, а хутчэй нагадвалі аўтаматную чаргу.
Калі ведаеце, што гэта было, пішыце ў наш бяспечны тэлеграм-бот @Nasa_Niva_Bot або знаёмым вам рэдактарам і журналістам @Nashaniva ў прыват.