БЕЛ Ł РУС

УСУ знішчылі на Херсоншчыне расійскую батарэю С-300

24.07.2022 / 22:01

Nashaniva.com

У ноч на 24 ліпеня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі расійскую батарэю ЗРК С-300, размешчаную на часова акупаванай частцы Херсоншчыны, паведаміў прэс-цэнтр Аператыўнага камандавання «Поўдзень».

Паводле звестак Аператыўнага камандавання, ракетна-артылерыйскія падраздзяленні знішчылі батарэю ЗРК С-300 у раёне сяла Зялёнатропінскага падчас выканання агнявых задач.

Адзначаецца, што гэта — «адказ» за начны абстрэл акупантамі Мікалаева.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула