БЕЛ Ł РУС

Для Ірыны Слаўнікавай патрабуюць чатыры гады пазбаўлення волі

26.07.2022 / 12:11

Nashaniva.com

Слаўнікаву абвінавачваюць у «кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем» (арт. 361-1).

Пра гэта стала вядома з ліста, які прыйшоў ад Ірыны, піша БАЖ. Працэс над Ірынай Слаўнікавай праходзіць у закрытым рэжыме ў Гомелі.

Ірына Слаўнікава і яе муж Аляксандр Лойка былі затрыманыя 30 кастрычніка 2021 года ў аэрапорце Мінска, калі вярталіся з адпачынку. Першапачаткова пара была асуджаная на 15 сутак арышту за «публікацыю ў Facebook экстрэмісцкага кантэнту».

Гаворка ішла пра матэрыялы «Белсата» перыяду, калі тэлеканал яшчэ не быў прызнаны экстрэмісцкім. Суткі скончыліся, але ні мужа, ні жонку не адпусцілі. Іх прывезлі ў іншае РУУС, дзе яны пачулі, што зноў затрыманыя — нібыта «за дробнае хуліганства». І зноў ім далі па 15 сутак арышту. 26 лістапада 2021 года журналістку прызналі падазраванай па крымінальнай справе, а затым перавялі ў следчы ізалятар №1 у Мінску.

Ірыне першапачаткова было выстаўленае абвінавачванне паводле артыкула 342 КК РБ, частка 1 — «арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці ўдзелу ў іх».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула