БЕЛ Ł РУС

Лукашысты зладзілі пагром у барысаўскай друкарні 

26.07.2022 / 21:26

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа і ЗАХРа прыйшлі ў друкарню ў Барысаве з-за таго, што яе памяшканне было аформлена ў бел-чырвона-белых колерах. Больш за ўсё сілавікоў абурыла таблічка на ўваходзе, на якой гаварылася, што супрацоўнікі МУС, МНС, санстанцыі, КДБ, падатковай могуць увайсці толькі пазваніўшы, піша Reform.by.

Як і іншыя відэа з пагромамі, яно аформлена ў стылі перадачы «Кватэрнае пытанне». На відэа «пасля» бачныя раскіданыя ў друкарні рэчы і мэбля. У «пакаянным» відэа хлопец кажа, што зрабіў рамонт «у стылі бел-чырвона-белай сімволікі».

Дзяўчына кажа, што гэты стыль састарэў і яна будзе рабіць рамонт «у новым сучасным стылі». Затым у кадры паказваецца, як яна здзірае са сцяны чырвоную паперу і прыбірае таблічку ля ўваходу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула