БЕЛ Ł РУС

У Гродне вырашылі з «Волгі» зрабіць «Бугаці» ВІДЭА

27.07.2022 / 10:52

Nashaniva.com

На працягу года каманда энтузіястаў з Гродна спрабавала скрыжаваць ГАЗ-21 і Ford Probe, надаючы свайму праекту аблічча Bugatti Chiron. Пра свой праект «Валгаці» хлопцы распавядаюць на YouTube у блогу «Лихой ТопорЪ». Аўтамабіль яны плануюць прадставіць 20 жніўня на фестывалі «Лакацыя» ў Гродне, паведамляе Mostmedia.

Ідэя стварыць «Валгаці» з'явілася ў аўтара і стваральніка блога «ТопорЪ» Аляксандра Барысевіча некалькі гадоў таму, калі ён убачыў у інтэрнэце падобны гібрыдны аўтамабіль. У 2021 годзе са сваім сябрам Валерыем яны вырашылі ажыццявіць ідэю. Папрацавалі з дызайнерам над будучым праектам і набылі для гэтага два аўтамабілі: ГАЗ-21 і Ford Probe.

За 10 месяцаў праекта гродзенцы патрацілі каля $40 тысяч. Да фіналу сума можа падвоіцца. Плануецца, што гродзенцы афіцыйна прадставяць «Валгаці» 20 жніўня на фестывалі «Лакацыя»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула