БЕЛ Ł РУС

Reuters: Расія да вайны стварыла ва Украіне сетку тайных агентаў — і захапіла Чарнобыльскую АЭС

28.07.2022 / 15:11

Nashaniva.com

Агенцтва Reuters высветліла, што расійскія войскі занялі Чарнобыльскую атамную электрастанцыю ў першы дзень вайны ў рамках даўняй аперацыі Крамля для ўкаранення сакрэтных агентаў.

Фота: Вікіпедыя

Па словах пяці крыніц, ваенныя спецыялісты з акружэння Уладзіміра Пуціна лічылі, што дзякуючы сакрэтным агентам, Расіі спатрэбіцца толькі невялікая частка арміі і некалькі дзён, каб прымусіць Адміністрацыю прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага бегчы або капітуляваць.

На момант уварвання, заявіў агенцтву сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў, расейскія агенты дзейнічалі ў органах абароны, бяспекі і праваахоўных органах.

Украінскія следчыя расследуюць, наколькі законна байцы Нацгвардыі Украіны склалі зброю пры атацы на Чарнобыльскую АЭС. З судовых дакументаў, вывучаных Reuters, вынікае, што начальніка службы бяспекі ЧАЭС Валянціна Вітэра падазраюць у тым, што 24 лютага ён самавольна пакінуў сваю пасаду. Таксама яго падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Вітэр паведаміў следчым, што ў дзень уварвання параіў камандзіру Нацгвардыі «пашкадаваць людзей».

Адна з крыніц, знаёмая з планамі Крамля па ўварванні, заявіла Reuters, што ў 2021 годзе на Чарнобыльскую АЭС накіравалі расійскіх агентаў, каб падкупіць чыноўнікаў і падрыхтаваць глебу для бяскроўнага захопу. Reuters не ўдалося гэта незалежна пацвердзіць.

Крыніцы, абазнаныя аб планах Крамля, таксама паведамілі, што Масква збіраецца актывізаваць «спячых агентаў» у Службе бяспекі Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула