БЕЛ Ł РУС

У агароджы на літоўска-беларускай мяжы знайшлі труп лася

28.07.2022 / 17:52

Nashaniva.com

У калючым дроце на літоўска-беларускай мяжы ў Пастаўскім раёне знайшлі труп лася, паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта Беларусі.

Паводле прадстаўленай інфармацыі, жывёліна накіроўвалася з Літвы ў Беларусь, але загінула ў «калючцы» ад страты крыві на сумежнай тэрыторыі за некалькі метраў ад літоўскага памежнага слупа.

Паводле звестак беларускага ДПК, з верасня мінулага года такім чынам загінулі 29 дзікіх жывёл.

Беларускі рэжым спрабуе спекуляваць фактамі гібелі жывёл на агароджаных межах на міжнароднай арэне, каб зацікаўленыя краіны адмовіліся ад узвядзення бар'ераў, але поспеху ў гэтым не мае. Агароджы ўзводзяцца з-за арганізацыі беларускімі ўладамі штучных міграцыйных крызісаў і ваеннай пагрозы з тэрыторыі Беларусі, а гэтыя праблемы рэжым Лукашэнкі вырашаць не збіраецца. 

Чытайце таксама:

У Ельскім раёне каля ўкраінскай мяжы загінуў лось

Макей паскардзіўся на польскую памежную сцяну ў ЮНЕСКА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула