БЕЛ Ł РУС

Кубак УЭФА. «Дынама» (Менск) — «Артмэдыя», БАТЭ (Барысаў) — «Рубін»

28.07.2006 / 18:00

Nashaniva.com

Вызначыліся супернікі беларускіх клюбаў у наступным раўндзе Кубку УЭФА

Сёньня, 28 ліпеня, у швайцарскім Ньёне прайшло лёсаваньне 2-га кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА. Менскаму «Дынама» трапіўся клюб «Артмэдыя» з Браціславы (Славакія), які ў мінулым сэзоне гуляў у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскае БАТЭ згуляе з казанскім «Рубінам», што ў чэмпіянаце Расеі ідзе на трэцім месцы пасьля 13 тураў. Зазначым, што ў мінулым годзе ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе БАТЭ прайграла самарскім «Крылам Саветаў».

Матчы 2-га раўнду пройдуць 10 і 24 жніўня.

Наша Ніва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула