БЕЛ Ł РУС

Германія адмовіла ў прытулку беларусу з крымінальным мінулым

28.07.2022 / 22:03

Nashaniva.com

Германія адмовілася даць статус бежанца беларусу Станіславу Цыбінскаму. Цяпер цягам двух тыдняў ён павінен пакінуць краіну. Перашкодай стаў крымінальны факт у мінулай біяграфіі. 

«Адмовілі, таму што ў Беларусі ў мяне быў тэрмін за цяжкае злачынства. Вярнуцца ва Украіну я не магу — не ўпусцяць. Вярнуцца ў Беларусь таксама не магу. Куды ехаць цяпер, я не ведаю», — расказаў Стас у каментары «Еўрарадыё».

У Беларусі Цыбінскі адседзеў тэрмін за крымінальнае злачынства, а потым некалькі гадоў дапамагаў былым зняволеным вярнуцца да нармальнага жыцця. Разам з прыяцелямі ён арганізаваў грамадска-інфармацыйную пляцоўку «Беларускі цэнтр падтрымкі», а пад Шчучынам стварыў цэнтр па рэсацыялізацыі вызваленых.

У 2020 годзе Цыбінскі працаваў у Мінску і далучыўся да палітычных пратэстаў. Тады Станіслаў працаваў у Мінску. 10 жніўня ён выйшаў на мірную дэманстрацыю, падчас яе актывіста затрымалі, збілі ў аўтазаку і выкінулі на газон. Пасля гэтага працадаўца паведаміў, што гродзенец павінен звольніцца.

Пасля звальнення Цыбінскі ў верасні вярнуўся ў Гродна, дзе таксама падвяргаўся рэпрэсіям, але ў той жа час аказваў падтрымку палітзняволеным.

Гэтай зімой Стас прыехаў у Кіеў, дзе працаваў у рэстаране. Ва Украіне яго і заспела вайна. Спярша ён валанцёрстваваў, а пасля выехаў з Украіны і паспрабаваў атрымаць статус уцекача ў Германіі.

Што будзе рабіць цяпер, пасля атрымання адмовы ў прытулку, Цыбінскі пакуль не вырашыў. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула