У Брэсцкай вобласці да канца года адмянілі ліміт на вываз прадуктаў
Дазвол на вываз прадуктаў будзе дзейнічаць да 31 снежня. Адпаведнае рашэнне прыняў Брэсцкі аблвыканкам.
Раней была знята забарона на вываз прадуктаў да канца ліпеня.
Урад Беларусі ў красавіку ўвёў абмежаванні на вываз цукру, мукі, макароны, алею, солі і кансерваў. Для пшанічнай мукі быў усталяваны ліміт у адзін кілаграм, для кансерваў — не больш за 3 слоікі, для іншых прадуктаў — у 1 кілаграм або 1 літр.