БЕЛ Ł РУС

Каб зэканоміць газ, у нямецкіх басейнах адключаюць гарачую ваду

29.07.2022 / 08:49

Nashaniva.com

З-за значнага скарачэння паставак расійскага газу там уводзяцца меры па зніжэнні энергаспажывання, паведамляе выданне Die Welt.

У грамадскіх установах Гановера поўнасцю адмовіліся ад гарачай вады. У басейнах і спартыўных цэнтрах людзі будуць прымаць халодны душ, а ў грамадскіх прыбіральнях больш не будзе гарачай вады для мыцця рук.

Адключаць таксама гарадскія фантаны і начную падсветку будынкаў. Па словах мэра горада, спажыванне энергіі неабходна скараціць на 15%.

Нямецкія ўлады папярэдзілі грамадзян пра тое, што іх чакаюць шырокамаштабныя скарачэнні энергаспажывання, а кошты на камунальныя паслугі моцна вырастуць.

На гэтым тыдні краіны Еўрасаюза дамовіліся аб скарачэнні спажывання газу цяперашняй зімой на 15%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула