БЕЛ Ł РУС

Філіпа Кіркорава пасля выступленняў у Крыме не ўпусцілі ў Малдову

29.07.2022 / 09:46

Nashaniva.com

Расійскі спявак прыляцеў учора ўвечары чартарным рэйсам у Кішынёў. Але яму не дазволілі ўезд у краіну, таму Кіркораў начаваў у віп-зале аэрапорта.

Навошта спявак прылятаў у Малдову, невядома, хутчэй за ўсё, каб спяваць на прыватным мерапрыемстве.

Пасля пачатку вайны Кіркораў выказваўся ў абарону Максіма Галкіна, які праявіў антываенную пазіцыю, але ў той жа час пісаў допісы пра затрыманага прарасійскага палітыка Віктара Мядзведчука.

На гэтым тыдні Кіркораў прыляцеў у Крым, каб спяваць для «герояў» — параненых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула