БЕЛ Ł РУС

Беларусь адклікае свайго пасла з Вялікабрытаніі

29.07.2022 / 11:57

Nashaniva.com

Беларусь адклікае з Вялікабрытаніі Максіма Ермаловіча.

Звязана гэта з «несяброўскімі крокамі», зробленымі Вялікабрытаніяй.

Гэта, як сцвярджае МЗС Беларусі, — увядзенне санкцый супраць прадпрыемстваў і фінансавай сістэмы, абмежаванне работы беларускіх СМІ, беспадстаўная забарона на палёты «Белавія», нявыдача віз беларускім парламентарыям на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ і іншыя абмежавальныя меры. Іх ведамства называе незаконнымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула