БЕЛ Ł РУС

Аплатную сістэму Беларусі пераводзяць на новы стандарт

29.07.2022 / 18:40

Nashaniva.com

З 1 жніўня аплатную сістэму Беларусі перавядуць на Міжнародны стандарт абмену электроннымі паведамленнямі ISO 20 022 для пераводаў у беларускіх рублях, паведаміў Нацбанк. Яго выкарыстоўваюць для абмену электроннымі паведамленнямі паміж банкамі і іншымі арганізацыямі фінансавай сферы. Што ў сувязі з гэтым зменіцца для людзей, патлумачыла «Зеркало».

Як вынікае з апісання сістэмы, у першую чаргу змены закрануць банкі і іншыя арганізацыі, якія працуюць з фінансамі. Але безнаяўныя плацяжы і разлікі ў беларускіх рублях закрануць і звычайных людзей.

З моманту ўкаранення новага стандарту як бізнэсу, так і фізічным асобам трэба будзе ўносіць дадатковыя рэквізіты пры афармленні плацежных дакументаў і пераводаў у беларускіх рублях. З 1 жніўня для аплаты або пераводу ў касе, мабільнай праграме або інтэрнэт-банку фізічным асобам трэба будзе падаваць код прызначэння плацяжу. Уводзіць яго можна будзе самому альбо выбраць з спецыяльнага даведніка.

Напрыклад, плацяжы ў бюджэт будуць мець код 90 101 (аперацыі па плацяжах у бюджэт), а ў плацяжоў, прызначэнне якіх немагчыма ідэнтыфікаваць, код прызначэння плацяжу будзе 90 401 (іншыя аперацыі).

Мяркуючы па ўсім, даведнік кодаў будзе аўтаматычна загружаны ў сістэму 1 жніўня. Гэта дазволіць кліентам выбіраць патрэбны варыянт. У некаторых банках папярэджваюць, што за правільнасць названых кодаў у квітанцыі будзе адказваць плацельшчык.

Увядзенне міжнароднага стандарту фінансавых паведамленняў ISO 20 022 было запланавана на пачатак ліпеня гэтага года. Увядзенне гэтага стандарту было прадугледжана саюзнымі праграмамі па паглыбленні інтэграцыі Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула