БЕЛ Ł РУС

Мінадукацыі расказала, што можна выбіраць у якасці распазнавальнага элемента школьнай формы

29.07.2022 / 18:50

Nashaniva.com

Беларускія школы да 1 жніўня павінны вызначыцца з тым, якія прадметы гардэроба стануць адметнымі ў школьнай форме іх вучняў у новым навучальным годзе. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінадукацыі.

Адзін з варыянтаў школьнай формы, прапанаваных Міністэрствам адукацыі

Міністр адукацыі Андрэй Іванец расказаў, што менавіта можа быць такімі прадметамі гардэробу. Паводле яго слоў, можна выбраць адметным элементам штаны, жакеты, спадніцы, кашулі з нанесеным лагатыпам установы адукацыі (значок або эмблема). Таксама гэта можа быць асаблівы аксэсуар: гальштук ці хустка.

Адметна, што нядаўна Мінадукацыі якраз крытыкавала адну са слуцкіх школ, якая абрала адметным элементам формы хустку. Тады ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства адзначыла, што «элемент школьнай формы — гэта не значок, не гальштук і не хустка» і што атрыбут трэба выбіраць з каталога школьнай формы. Але цяпер, як выглядае, чыноўнікі перадумалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула