БЕЛ Ł РУС

Кацярына Андрэева падала апеляцыю

30.07.2022 / 12:27

Nashaniva.com

Кацярына Андрэева падала апеляцыйную скаргу на вырак Гомельскага абласнога суда. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку яе муж Ігар Ільяш. 

13 ліпеня палітзняволенай журналістцы прысудзілі 8 гадоў і 3 месяцы пазбаўлення волі.

Кацярына застаецца ў гомельскім СІЗА №3. Першапачаткова яна была асуджаная на два гады калоніі за стрым з акцыі памяці Рамана Бандарэнкі, што прайшла 15 лістапада 2020 года ў Мінску на Плошчы перамен.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула