БЕЛ Ł РУС

За палётам гэтага амерыканскага самалёта назіраюць 60 тысяч чалавек

30.07.2022 / 15:11

Nashaniva.com

Кіраўнік Палаты прадстаўнікоў амерыканскага Кангрэса Нэнсі Пэлосі адправілася ў турнэ па Азіі. І не выключае, што наведае і Тайвань.

Гэта ўжо выклікала вельмі жорсткую рэакцыю Кітая і прывяло да рэзкага росту напружанасці паміж КНР і ЗША. У дзяржСМІ Кітая нават ідуць заклікі збіць самалёт з Пэласі.

Пры гэтым афіцыйнага пацверджання візіту Пэласі на Тайвань пакуль няма.

Па стане на 15:20 за палётам самалёта, што ляціць зараз каля Гаваяў, назірае 60 тысяч чалавек. І лічба пастаянна расце.

Для параўнання, другі па цікавасці рэйс у свеце, гэта рэйс з Лос-Анджэласа ў Ганалулу, за ім назіраюць 2500 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула