БЕЛ Ł РУС

Падчас дабрачыннага матчу англійскага «Эвертана» і кіеўскага «Дынама» далі прабіць пенальці валанцёру, які дапамагае ўкраінцам ВІДЭА

30.07.2022 / 17:04

Nashaniva.com

Хаця гол не залічылі, заўзятар быў вельмі шчаслівы.

У канцы гульні суддзя раптам прызначыў 11-метровы ўдар, а на поле выйшаў Пол Стрэтан. Мужчына працуе ў гарадской радзе Ліверпуля і тройчы ездзіў у Польшчу з гуманітарнай місіяй. 

Таксама Стрэтан дапамагае перасяленцам з Украіны ў Вялікабрытаніі.

Мужчына рэалізаваў свой удар. Хаця гол не залічылі, брытанец быў вельмі шчаслівы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула