Стала вядома, калі ў Мінску адкрыецца канкурэнт «Пясочніцы»
31.07.2022 / 14:36
«Найлепшая вуліца» мае адкрыцца каля Гадзіннікавага завода, набор аператараў усё яшчэ працягваецца.
Фота Blizko.by
Планавалася, што новая стрытфуд-пляцоўка пад назвай «Найлепшая вуліца» па адрасе праспект Незалежнасці, 95/2 запрацуе з пачатку жніўня, але дата адкрыцця адклалася.
На старонцы «Найлепшай вуліцы» ў Інстаграме пішуць, што першых наведвальнікаў канкурэнт «Пясочніцы» і «Лідбір-двара» прыме 12 жніўня.
У дворыку, упрыгожаным графіці і інсталяцыямі, будуць працаваць 28 пунктаў з ежай у духу розных кухань свету.
Aуд-корт будзе адчынены 08:00 да 02:00.