БЕЛ Ł РУС

Для беларускіх брэндаў выбралі тры найлепшыя лагатыпы

1.08.2022 / 08:03

Nashaniva.com

 Адзін з іх — перайначаны савецкі, а пераможцам падарылі цішоткі ад Лукашэнкі

Як сцвярджаецца ў сюжэце АНТ, на конкурс лагатыпаў і слоганоў беларускіх тавараў даслалі 400 работ, найлепшымі з іх выбралі толькі тры.

Пераможцам стаў Анатоль Гатоўчык, які спалучыў у сваім дызайне зубра, славянскія руны і крыж Сварога.

Другое месца заняла адаптаваная эмблема савецкага ГОСТа, а на трэцім месцы аказаўся ромб з картай Беларусі пясочна-карычневага колеру.

Як кажуць прапагандысты, менавіта гэта — «колер зямлі, урадлівасці і стабільнасці».

Пераможцаў узнагародзілі камп’ютарам, веласіпедам і тэлевізарам беларускай вытворчасці, а таксама кожнаму далі па цішотцы з мерча Лукашэнкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула