Палітвязень Максім Ялканаў выйшаў на волю са шклоўскай калоніі
Жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава затрымалі на працы 9 сакавіка 2021 года, паведамляе «Вясна».
Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў у Гомелі і Рэчыцы, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Паводле следства, падчас тэлефонных размоваў Максім прапаноўваў сваім даўнім сябрам, роднаму і стрыечнаму братам прайсціся ў цэнтр Рэчыцы і, магчыма, з’ездзіць у Гомель і паглядзець, як праходзяць пратэсты там.
18 чэрвеня 2021 года Максіму прысудзілі паўтара года калоніі. Тэрмін палітвязень адбываў у шклоўскай калоніі №17. 29 ліпеня ён выйшаў на волю.