БЕЛ Ł РУС

Cупрацоўніцы «Альфа-Хаба» далі тры гады хіміі за ўдзел у акцыях у 2020 годзе

2.08.2022 / 09:39

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёна Мінска вынес прысуд супрацоўніцы сталічнага «Альфа-Хаба» Лесі Курэйчык, абвінаваціўшы яе ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Суддзя Таццяна Пірожнікава пастанавіла прызнаць Курэйчык вінаватай і прысудзіла пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда да прызначэння ёй месца адбыцця пакарання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула