БЕЛ Ł РУС

«Кіберпартызаны» выклалі звесткі «супрацоўнікаў Службы бяспекі Лукашэнкі»

2.08.2022 / 17:47

Nashaniva.com

Група беларускіх хакераў «Кіберпартызаны» заявіла пра публікацыю асабістых звестак 1083 супрацоўнікаў Службы бяспекі Аляксандра Лукашэнкі.

 

Дэталяў пра тое, як здабылі гэтыя звесткі, хакеры не раскрылі, але адзначылі:

«Многія з іх, а таксама іх сваякі хаваюць інфармацыю пра такое месца працы».

Паглядзець, каго хакеры назвалі супрацоўнікамі Службы бяспекі Лукашэнкі, можна на сайце Blackmap.org, але «Кіберпартызаны» засцерагаюць: з тэрыторыі Беларусі на сайт варта заходзіць толькі з выкарыстаннем VPN.

Раней на «Чорную карту» нанеслі звесткі пра сілавікоў — ад ГУБАЗіК і САХР да пракурораў і даносчыкаў, а таксама бізнэсы, звязаныя з набліжанымі да Лукашэнкі людзьмі. Асобны раздзел — карта даносаў аб пратэстах з адрасамі тых, хто даносіў у міліцыю на суседзяў і ўрыўкамі з саміх даносаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула