БЕЛ Ł РУС

Брытанская разведка заявіла пра магчымае знішчэнне чыгуначнага злучэння паміж Херсонам і Крымам

3.08.2022 / 10:38

Nashaniva.com

Чыгунка з анексаванага Крыма ў акупаваны Херсон, хутчэй за ўсё, моцна пацярпела ў выніку падрыву ўкраінцамі расійскага складу з боепрыпасамі, гаворыцца ў рэгулярнай ранішняй зводцы брытанскай разведкі.

На рамонт спатрэбіцца некалькі дзён, у гэты час расійскія пазіцыі на поўдні Украіны будуць адрэзаныя ад забеспячэння з Крыма.

У справаздачы таксама гаворыцца, што паромная пераправа ля пашкоджанага Антонаўскага моста цераз Дняпро, якую расійская акупацыйная адміністрацыя запусціла для мясцовага насельніцтва ў Херсоне, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстаная і для перакідвання і забеспячэння войскаў.

Брытанцы чакаюць узмацнення адтоку бежанцаў з акупаванага Херсона з-за баёў і недахопу харчавання, што можа ўзмацніць нагрузку на транспартную сетку і прывесці да абмежаванняў на перамяшчэнне людзей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула