БЕЛ Ł РУС

«Белпошта» папярэдзіла пра новы від махлярства

4.08.2022 / 10:16

Nashaniva.com

Усё часцей беларусам тэлефануюць невядомыя і паведамляюць, што на іх імя прыйшла пасылка з накладным плацяжом ад інтэрнэт-крамы. У чалавека патрабуюць неадкладна забраць пасылку і зрабіць плацеж.

«Белпошта» звяртае ўвагу на тое, што пра паступленне пасылак кліентаў інфармуюць праз паведамленні у viber/sms або з дапамогай папяровага квітка ў абаненцкую паштовую скрыню. 

Пры адпраўцы паведамленняў у viber/sms адпраўніком указваецца «belpost.by». 

Адначасова ў «Белпошце» адзначылі, што не інфармуюць адрасатаў з дапамогай тэлефонных званкоў аб наяўнасці паштовага адпраўлення і не патрабуюць яго абавязковага і тэрміновага атрымання.

Адрасат мае права адмовіцца ад атрымання пасылкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула