БЕЛ Ł РУС

У Пінску мужчына назваўся «пазаштатным супрацоўнікам КДБ», але ўсё роўна атрымаў 10 сутак арышту

4.08.2022 / 11:50

Nashaniva.com

Раніцай 7 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да пінчука Аляксандра. Згодна з пратаколам, 16 лютага мужчына пакінуў каментарый пад пастом аднаго з «экстрэмісцкіх» каналаў.

За гэта супрацоўнікі мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Да суда пінчука пакінулі за кратамі, паведамляе «Вясна».

На наступны дзень справу Аляксандра разгледзелі ў судзе Пінскага раёна і Пінска.

Мужчына цалкам прызнаў сваю віну, але адзначыў, што «з'яўляецца пазаштатным супрацоўнікам КДБ, таму ўся яго актыўнасць у экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах абумоўленая заданнямі куратара».

Але суддзю Андрэя Бычылу гэта не пераканала, таму ён арыштаваў мужчыну на 10 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула