БЕЛ Ł РУС

Журналісту Савіку Шустэру забаранілі ўезд ва Украіну на 3 гады

4.08.2022 / 13:40

Nashaniva.com

Савіку Шустэру забаранілі ўезд ва Украіну. Супрацоўнік памежнай службы пры ўездзе будзе абавязаны спыніць яго і не пусціць без тлумачэння прычын, як звычайнага замежніка, паведамляе выданне «Страна.ua»

У Шустэра ёсць канадскае і італьянскае грамадзянства. У 2020 годзе ён казаў, што хацеў бы стаць грамадзянінам Украіны. Сам журналіст пакуль ніяк не каментаваў тое, што адбываецца.

Адмовіліся ад каментарыяў і ў Дзяржпамежслужбе Украіны. Журналіст і тэлевядучы Савік Шустэр працаваў на расійскім ТБ у дзевяностых і нулявых. З 2005 года, пасля таго, як яго перадачу на «НТВ» закрылі, ён у асноўным рабіў кар'еру на ўкраінскім тэлебачанні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула