БЕЛ Ł РУС

Часовага паверанага ў справах Беларусі выклікалі ў МЗС Польшчы

4.08.2022 / 14:26

Nashaniva.com

Часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандра Часноўскага выклікалі ў МЗС па справе прыгавору журналістцы TVP Ірыне Слаўнікавай. Журналістку ўчора асудзілі на пяць гадоў калоніі.

На ўваходзе ў будынак Часноўскі сказаў журналістам толькі тры словы: «Пакуль без каментарыяў». 

А на выхадзе цалкам праігнараваў спробы наладзіць з ім кантакт: заскочыў у салон машыны і зʼехаў. У будынку МЗС Часноўскі прабыў каля 20 хвілін, паведамляе «Белсат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула