БЕЛ Ł РУС

«Медуза»: Далучэнне да Расіі падтрымліваюць толькі 30% жыхароў акупаваных тэрыторый

5.08.2022 / 18:18

Nashaniva.com

Як паведамляе выданне «Медуза», на замову Крамля на акупаваных тэрыторыях Украіны правялі сацапытанне адносна «далучэння да Расіі». І ягоныя вынікі Крэмль не радуюць. 

Два суразмоўцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, расказалі выданню, што ў сярэдзіне ліпеня на занятых тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей правялі закрытае сацыялагічнае апытанне аб тым, ці хочуць мясцовыя жыхары далучэння да Расіі.

Паводле яго вынікаў, за далучэнне выступілі каля 30%, столькі ж (ва ўмовах акупацыі) выказалася за захаванне абласцей у складзе Украіны. Астатнія «не змаглі адказаць».

Пры гэтым чыноўнікі не сумняюцца, што нягледзячы на нізкі ўзровень грамадскай падтрымкі, «рэферэндумы» «пройдуць як трэба».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула