БЕЛ Ł РУС

Прадпрымальнікаў, якія працуюць з экспартам, могуць вызваліць ад падаткаў

21.09.2009 / 15:12

Ім прыйдзецца плаціць толькі адзіны гандлёвы збор

Паводле інфармацыі «Ежедневника», урад рыхтуе некалькі нарматыўных актаў, каб павялічыць экспарт з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў.

Праца будзе праводзіцца ў некалькіх кірунках.

Па-першае, прапануецца

ўстанавіць адзіны гандлёвы збор для індывідуальных прадпрымальнікаў,
якія займаюцца экспартам беларускіх тавараў. Пры гэтым плануецца вызваліць іх ад выплаты астатніх падаткаў.

Па-другое,

разглядаецца магчымасць спрашчэння разлікаў між прадпрымальнікамі і ўладальнікі тавару,
які ідзе на экспарт. Прыватнікі змогуць разлічвацца за наяўныя грошы.

Трэцяя прапанова -

вызваліць ІП-экспарцёраў ад залічэння заробленай пры экспарце валюты
на банкаўскія рахункі з далейшым продажам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула