БЕЛ Ł РУС

Былога прэм’ера Францыі судзяць за паклёп на Сарказі

21.09.2009 / 16:27

Nashaniva.com

Сарказі і дэ Вільпэн, legrandjournal.com.mx

21 верасня пачаўся суд над Дамінікам дэ Вільпэнам, былым прэм’ер‑міністрам Францыі, паведамляе RTL.

Палітыка абвінавачваюць у суўдзеле ў загадзя лжывым даносе: ён нібыта хацеў узвесці паклёп на свайго аднапартыйца і цяперашняга прэзідэнта краіны Нікаля Сарказі.

У 2004 г. французскаму суддзю быў накіраваны спіс палітыкаў, якія нібыта адмывалі грошы праз фінансавую кампанію Clearstream. Сярод іх быў і Сарказі, які тады займаў пост міністра ўнутраных спраў. У выніку аказалася, што спіс фальсіфікаваны. У той час дэ Вільпэн ужо ўзначальваў урад краіны. Бок абвінавачання лічыць, што былы прэм’ер і яго паплечнікі хацелі абылгаць Сарказі, каб ліквідаваць яго ў якасці суперніка на прэзідэнцкіх выбарах.

Калі палітыка прызнаюць вінаватым, яму пагражае тэрмін у пяць гадоў пазбаўлення волі і штраф у 45 тысяч еўра.

Французскія СМІ называюць суд на дэ Вільпенам «працэсам дзесяцігоддзя». Сарказі, які з’яўяляецца адным з пазоўнікаў, не будзе прысутнічаць у судзе, бо займае пасаду прэзідэнта краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула