БЕЛ Ł РУС

Wizz Air з кастрычніка пачне лётаць у Маскву

8.08.2022 / 18:28

Nashaniva.com

Венгерская бюджэтная авіякампанія Wizz Air адновіць палёты з Абу-Дабі ў Маскву, піша Reuters са спасылкай на заяву кампаніі. Сумеснае прадпрыемства кампаніі, якое базуецца ў Абу-Дабі — Wizz Air Abu Dhabi — з 3 кастрычніка будзе выконваць такія рэйсы штодня.

1 красавіка гэтага года лаўкостар адмяніў усе рэйсы ў Расію і з яе да 30 кастрычніка з-за вайны Расіі ў Украіне.

Wizz Air Abu Dhabi з'яўляецца зарэгістраваным авіяперавозчыкам у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула