БЕЛ Ł РУС

Справу віцебскай журналісткі Таццяны Мацвеевай накіравалі на дапрацоўку

9.08.2022 / 14:54

Nashaniva.com

Сёння меў прайсці суд над затрыманай былой журналісткай «Тутбая».

Паводле складальніка адміністрацыйнага пратакола, супрацоўніка Кастрычніцкага РАУС Уладзіслава Шышкаўца, журналістка без дазволу райвыканкама размясціла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку фотаздымак з бела-чырвона-белым сцягам, чым «выказала сваю грамадска-палітычную пазіцыю».

Таццяна Мацвеева папрасіла суд, каб справу супраць яе спынілі, бо яна не згодная з абвінавачаннем. 

Але суддзя Уладзімір Царыкаў скончыў працэс пастановай пра вяртанне матэрыялаў у міліцыю для выпраўлення хіб: складальнік пратакола памыліўся з месцам нараджэння журналісткі і не ўказаў, якое канкрэтна палажэнне заканадаўства яна парушыла.

Мацвееву затрымалі 29 ліпеня, але 31 ліпеня яна была выпушчаная да суда.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула