Украінцы замініравалі мяжу з Беларуссю ў Валынскай вобласці
Украінская тэрабарона (ТРА) замініравала памежныя з Беларуссю тэрыторыі ў Валынскай вобласці. Такія меры прынялі на выпадак уварвання войскаў з беларускай тэрыторыі.
«Камандаванне брыгады папярэджвае грамадзян, якія пражываюць у памежных з РБ населеных пунктах Валынскай вобласці, быць асцярожнымі пры наведванні лясных масіваў, выездзе на абочыну дарог і г. д.
Адпаведнымі падраздзяленнямі нашай брыгады быў ажыццёўлены комплекс інжынерных загарод, уключаючы мінныя, у сувязі з пагрозай уварвання з тэрыторыі РБ. Месцы такіх загарод маркіраваныя паказальнікамі «Небяспечна міны!»
Камандаванне брыгады просіць грамадзян быць асцярожнымі і выконваць меры бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.