БЕЛ Ł РУС

У Гомелі паставілі фігуркі фіксікаў замест помніка рэпрэсаванаму архітэктару

11.08.2022 / 08:46

Nashaniva.com

У скверы перад Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту ў Гомелі з'явіліся героі дзіцячых расійскіх мульцікаў.

Раней там прапаноўвалі паставіць помнік рэпрэсаванаму гомельскаму архітэктару Станіславу Шабунеўскаму.

Станіслаў Шабунеўскі (1866—1937) — вядомы архітэктар, аўтар значнай часткі забудовы Гомеля пачатку XX ст., па яго праектах былі ўзведзеныя будынкі, якія сталі сімваламі горада: Аляксандраўская мужчынская гімназія, Арлоўскі камерцыйны банк, Віленскі камерцыйны банк, гасцініца «Савой», корпус Земскай бальніцы, жылыя дамы ды іншыя пабудовы.

Быў рэпрэсаваны ў 1937 годзе і загінуў на Беламорканале. У 2018 годзе яму было прысвоенае званне ганаровага грамадзяніна горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула