БЕЛ Ł РУС

Шувалаў: Беларусь гатовая да кампрамісаў у пытанні гандлёвых бар’ераў

22.09.2009 / 09:48

МБ; паводле wsj.com

Першы віцэ‑прэм’ер Расіі Ігар Шувалаў заявіў, што яго краіна мае намер скончыць перамовы аб уступе ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў наступным годзе. Праўда, застаюцца нявырашаныя пытанні.

Падчас гутаркі з прадстаўніком ЗША па перамовах у рамках СГА Ронам Кіркам Шувалаў нагадаў: «Справа нялёгкая. Мы ўжо 16 гадоў гэтым займаемся».

Сёлета Расія выказала жаданне ўступіць у СГА не адна, а ў тройцы з Беларуссю і Казахстанам.

Гаворачы пра Беларусь, Шувалаў заўважыў: «Яны гатовыя мяняць заканадаўства і тарыфныя бар’еры. Яны гатовыя да кампрамісаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула