БЕЛ Ł РУС

Конкурс на платнае навучанне ў БДУ склаў 1,4 чалавека на месца

11.08.2022 / 16:20

Nashaniva.com

У Беларускім дзяржаўным універсітэце завяршыўся прыём на платную форму навучання. На дзённую форму былі залічаныя 1564 абітурыенты. Конкурс склаў 1,4 чалавека на месца, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Самыя высокія балы былі на спецыяльнасці «міжнародныя адносіны» (342 балы), «міжнароднае права» (341), «біяінжынерыя і біяінфарматыка» (323).

На завочную платную форму залічана 565 абітурыентаў. Конкурс склаў 1,3 чалавека на месца.

На завочную платную форму для атрымання другой вышэйшай адукацыі залічаныя 94 абітурыенты, па хадайніцтве спартыўных федэрацый і саюзаў дадаткова залічаныя 58 чалавек.

Нагадаем, конкурс на бюджэтную форму навучання ў БДУ склаў 1,7 чалавека на месца.

БДУ падняў плату за навучанне. На юрфаку і міжнародным праве яна складзе 5 тысяч рублёў

Хто падаўся на спецыяльнасць, якую імаверна абраў Мікалай Лукашэнка? Ёсць цікавая дэталь

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула