БЕЛ Ł РУС

У Добрушы падпалілі дах танцпляцоўкі

22.09.2009 / 10:28

Nashaniva.com

У Добрушы вечарам 21 верасня згарэў дах танцпляцоўкі, паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў.

Паводле словаў Габрылёва, у цэнтры горада ў зоне адпачынку «Востраў», дзе размешчаныя кавярня і танцпляцоўка, адбылося ўзгаранне даху дыскатэкі з лёну.

У выніку пажару згарэў дах і дашчаныя латы танцпляцоўкі. Ніхто не пацярпеў. Папярэдняя прычына пажару — падпал.

Алена Германовіч, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула