БЕЛ Ł РУС

Wizz Air выдзеліў 100 тысяч бясплатных квіткоў для ўкраінцаў

12.08.2022 / 15:37

Nashaniva.com

Венгерскі лаўкостэр Wizz Air выдзеліў 100 тысяч бясплатных квіткоў для ўкраінцаў. Прапанова распаўсюджваецца на ўсе рэйсы кантынентальнай Еўропы і Вялікабрытаніі.

Квіткамі можна будзе скарыстацца для падарожжаў з 15 верасня па 8 снежня гэтага года.

На пачатку сакавіка Wizz Air ужо раздаў 100 тысяч бясплатных квіткоў украінцам, а ў маі — 10 тысяч квіткоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула