БЕЛ Ł РУС

ГУБАЗіК затрымаў мужчыну, які, па іх словах, раней ваяваў ва Украіне

12.08.2022 / 17:25

Nashaniva.com

Відэа затрымання з'явілася сёння на праўладных тэлеграм-каналах.

Хлопца клічуць Яраслаў Саковіч. Вядома, што нейкі час ён жыў ва Украіне.

У «пакаянным» відэа хлопец кажа, што ў 2019 годзе далучыўся да ўкраінскага дабравольчага фармавання, прыехаў у Марыупаль і быў кулямётчыкам. Пасля кажа, што нібыта быў інфарматарам СБУ ў Беларусі і дакладваў ім пра перамяшчэнне вайсковай тэхнікі па краіне, за што, быццам бы, атрымліваў грошы.

Сілавікі паведамляюць, што супраць мужчыны заведзена некалькі крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула