БЕЛ Ł РУС

У Чарнігаўскай вобласці Украіны затрымалі двух мужчын за перапраўку ваенаабавязаных у Беларусь

13.08.2022 / 12:57

Nashaniva.com

У раёне аднаго з памежных населеных пунктаў у Чарнігаўскай вобласці затрыманыя двое ўзброеных мужчын, якія маюць дачыненне да незаконнай перапраўкі ваенаабавязаных у Беларусь.

Пра гэта паведаміла пагранслужба Украіны.

У іх знайшлі аўтамат Калашнікава, пісталет Макарава і патроны да іх. Пры затрыманых таксама было 100 тысяч грыўняў наяўнымі (каля 10 тысяч беларускіх).

«Менавіта такую суму зламыснікі бралі з ваеннаабавязаных мужчын за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы з Украіны ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Мужчын падазраюць у арганізацыі незаконнай перапраўкі асобаў праз дзяржаўную мяжу Украіны па ч. 3 арт. 332 Крымінальнага кодэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула