БЕЛ Ł РУС

Кантрабанда сувеніраў з выявай Брэсцкай крэпасці

22.09.2009 / 13:29

КМ

Дзяржаўная мытная служба Украіны паведамляе пра затрыманага на мінулым тыдні супрацоўніка брэсцкага музея.

Дзяржаўная мытная служба Украіны паведамляе пра затрыманага на мінулым тыдні супрацоўніка брэсцкага музея. Падчас дагляду цягніка «Сімферопаль-Мінск» жытомірскія мытнікі знайшлі ў беларуса амаль 900 сувеніраў з выявай Брэсцкай крэпасці. Прадметы не былі задэклараваныя. Быў складзены пратакол, а ўсю прадукцыю канфіскавалі. Агульны кошт тавару склаў 1 млн. 938 тыс. руб.

Ва ўсіх музеях Брэста абвяргаюць інфармацыю пра датычнасць іх супрацоўнікаў да гэтай справы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула