БЕЛ Ł РУС

25 гадоў турмы гвалтаўніку і забойцу

22.09.2009 / 14:05

Nashaniva.com

На такі тэрмін асуджаны 32‑гадовы жыхар Бярозы, ураджэнец Манголіі, які згвалтаваў і забіў чатыры гады таму маладую мінчанку.

Увайшоў у сілу прысуд Мінскага гарадскога суда ў дачыненні да 32‑гадовага ўраджэнца Чойра (Манголія), грамадзяніна Беларусі, асуджанага на 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Мінска, якая праводзіла расследаванне, жыхар Бярозы (Брэсцкая вобласць) прызнаны вінаватым у згвалтаванні, гвалтоўных дзеяннях сексуальнага характару, разбоі і забойстве.

8 верасня 2005 года на вуліцы Кіжаватава ў Мінску ён напаў на 23‑гадовую настаўніцу адной са сталічных школ. Злачынца згвалтаваў ахвяру, збіў яе, нанёс пры гэтым не менш як 18 удараў рукамі і нагамі, задушыў накінутай на шыю пятлёй і выкраў залатыя ўпрыгажэнні, мабільны тэлефон, асабістыя рэчы.
У сталіцы мужчына знаходзіўся на заробках.

Раскрыць злачынства па «гарачых слядах» не ўдалося. Злачынца працяглы час знаходзіўся ў вышуку і быў затрыманы летась у Расіі, куды паехаў пасля забойства.

Устанавіць асобу забойцы ўдалося дзякуючы мабільнаму тэлефону дзяўчыны, які мужчына прадаў пасля ўчынення злачынства, і які быў выяўлены аператыўнікамі.

У якасці кампенсацыі маральнага ўрону маці забітай асуджаны павінен выплаціць 20 млн. рублёў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула