БЕЛ Ł РУС

Пад Брэстам з'явяцца высокатэхналагічныя цяпліцы, якія не маюць аналагаў у Беларусі

17.08.2022 / 14:03

Nashaniva.com

Будзе створана каля 400 новых працоўных месцаў.

Пра новы праект распавёў дырэктар ТАА «Цяплічны камбінат «Саюз» Андрэй Новік. Як паведамляе БЕЛТА, цяплічная гаспадарка будзе пабудаваная ў раёне мясцовай пляцоўкі «Аэрапорт» і зойме плошчу каля 40 га.

Цяпліцы пятага пакалення будуць аснашчаныя клімат-кантролем, які забяспечыць аптымальную тэмпературу для раслін (у межах +21 +23 градуса) цэлы год. Асноўнай прадукцыяй, якую будуць вырошчваць у цяпліцах, стануць агуркі і памідоры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула