ЕС абмяркуе ўвядзенне візавых абмежаванняў для расіян 31 жніўня
Кіраўнікі МЗС ЕC 31 жніўня абмяркуюць магчымасці змены шэнгенскага Візавага кодэкса для «значнага скарачэння» выдачы віз грамадзянам РФ, паведамляе ТАСС, спасылаючыся на дыпламатычную крыніцу ў Бруселі.
Суразмоўца агенцтва падкрэсліў, што гаворкі пра іх поўную адмену не ідзе.