БЕЛ Ł РУС

Экстрэмісцкім фармаваннем прызнаная група, на якую падпісана больш за 10 тысяч чалавек

18.08.2022 / 14:54

Nashaniva.com

МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» групу ўкантакце «За адзіную дзяржаўную мову Беларусі».

На групу было падпісана больш за 10 тысяч чалавек. Кантэнт пабліка складаецца ў асноўным з рэпост-запісаў навінных выданняў.

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ў Беларусі прызнаныя ўжо больш за 80 аб'яднанняў, фондаў, тэлеграм-каналаў і медыя. Сярод іх «Наша Ніва», Белсат, БелаПАН, «Радыё Свабода», «Еўрарадыё», а таксама аб'яднанне былых сілавікоў BYPOL, фонд BYSOL і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула