БЕЛ Ł РУС

У Нямеччыне затрымалі чатырох беларускіх работнікаў— нелегалаў

18.08.2022 / 15:58

Nashaniva.com

Учора супрацоўнікі мытні прыйшлі на будоўлю пад горадам Зігмарынген у зямлі Бадэн-Вюртэмберг на поўдні Нямеччыны. Пры іх з'яўленні з пляцоўкі збеглі трое з чатырох беларускіх плітачнікаў, кінуўшы заплечнікі з пашпартамі і асабістымі рэчамі, паведамляе Presseportal.

Праўда, пазней яны пераапрануліся, вярнуліся і паспрабавалі пераканаць мытнікаў, што з'яўляюцца турыстамі.

Мытнікі не паверылі і праінфармавалі міграцыйныя ўлады. Беларусаў чакае дэпартацыя. Праблемы таксама ўзніклі і ў польскага працадаўцы: у дачыненні да яго распачатае расследаванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула