«Напружанне страшэннае». Лукашэнка заявіў, што адчувае, як стогне краіна
Пра гэта палітык сказаў падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць.
«Я адчуваю, як стогне краіна ў гэту ўборачную. Такое напружанне страшэннае. Я адчуваю гэта. У добрым сэнсе слова напружанне страшэннае», — сказаў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, напружанне выкліканае задачай максімальна якасна ўбраць ураджай збожжавых. Таксама было даручана максімальна запоўніць у краіне сховішчы садавінагародніннай прадукцыі.