БЕЛ Ł РУС

Для прыватных школ і дзіцячых садкоў увядуць абавязковае ліцэнзаванне і акрэдытацыю

18.08.2022 / 19:04

Nashaniva.com

Увосень Палата прадстаўнікоў плануе прыняць папраўкі ў заканадаўства аб ліцэнзаванні, у выніку якіх гэтая дзейнасць стане немагчымай без атрымання афіцыйнага дазволу на яе ажыццяўленне. А яшчэ раней — ужо з верасня бягучага года — Міністэрства адукацыі плануе ўвесці абавязковую дзяржаўную акрэдытацыю для такіх устаноў, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Год таму тагачасны міністр адукацыі Ігар Карпенка заявіў, што прыватныя дзіцячыя сады і школы сталі ў краіне «апорнымі пунктамі каляровай рэвалюцыі», а іх супрацоўнікі і кіраўнікі «апынуліся ў дэструктыўных арганізацыях».

Аляксандр Лукашэнка тады заявіў, што ў школах краіны трэба «навесці парадак, чаго б гэта ні каштавала».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула